Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Аўгустове праходзяць мерапрыемствы з нагоды Нацыянальнага дня памяці ахвяр Аўгустоўскай аблавы

12.07.2026 10:12
Гэта найбольшы генацыд палякаў, які меў месца пасля завяршэння ІІ Сусветнай вайны.
,   ,
Мурал, прысвечаны Аўгустоўскай аблаве, на сцяне пачатковай школы ў ГібахPAP/Michał Zieliński

У Аўгустове пройдуць асноўныя мерапрыемствы Нацыянальнага дня памяці ахвяр Аўгустоўскай аблавы

12 ліпеня 1945 года тысячы савецкіх салдат пры падтрымцы падраздзяленняў Польскай народнай арміі, афіцэраў Упраўлення бяспекі і Грамадзянскай міліцыі правялі масавыя арышты жыхароў Сувалскага рэгіёну. Было арыштавана каля 7 тысяч чалавек па падазрэнні нібыта ў супрацоўніцтве з незалежніцкім падполлем. Амаль 600 арыштаваных былі забітыя і пахаваныя ў месцы, якое дагэтуль невядома.
Выканаўца абавязкаў дырэктара Інстытута імя Пілецкага Караль Мадай, які арганізуе ўрачыстасці, нагадвае, што размова вядзецца пра ўшанаванне трагедыі тысяч сем'яў, якія страцілі блізкіх у выніку дзеянняў камуністычных польскіх уладаў і савецкіх вайскоўцаў.

— Гэта найбольшы пасляваенны генацыд палякаў, які меў месца пасля завяршэння ваенных дзеянняў. Мэта ўрачыстасці палягае на тым, каб распавесці гісторыю падзей. Мы шмат ведаем пра Катынь, пра іншыя злачынствы. Гісторыя Аўгустоўскай аблавы не да канца даследаваная. Гэта звязана з тым, што інфармацыя пра падзеі захоўваецца ў закрытых для нас архівах.

Урачыстасці ў сённяшні Нацыянальны дзень памяці ахвяр Аўгустоўскага рэйду пачаліся а 10-ай раніцы з імшы за ахвяр Аўгустоўскай аблавы ды іх семʼі. Пасля службы перад Сцяной памяці ахвяр на тэрыторыі Мемарыяльнага дома Аўгустоўскай аблавы будуць зачытаны імёны забітых.

Караль Мадай падкрэслівае, што гэта момант, напоўнены эмоцыямі.

— Розныя людзі прачытаюць імёны і прозвішчы сваіх дзядуль і бабуль, сваякоў. Гаворка пра тое, каб захоўваць памяць і гучна нагадаць імёны людзей, якіх забілі. Гэта будзе самы ўрачысты момант, таму што з кожным прозвішчам звязаны лёс чалавека, жыццё якога абарвалася.

Удзельнікі таксама змогуць наведаць выставу ў Мемарыяльным доме Аўгустоўскай аблавы, дзе сабраныя фатаграфіі забітых, іх біяграфіі ды асабістыя рэчы.

ПР/юл